Творчы вечар Віталя Рыжкова на “Арт Сядзібе”

15.03.2018 19:00 - 21:00 Арт Сядзіба (пр-т Машэрава, 18) Бясплатнае

Віталь Рыжкоў усё радзей бярэ ўдзел у літаратурных мерапрыемствах, ці то вырашыўшы памяняць творчы профіль, ці то канчаткова сышоўшы ў падполле.  Між тым, 15 сакавіка будзе ажно сем гадоў ад моманту, калі быў распачаты продаж дэбютнай (і адзінай) кнігі Віталя, якая і дасюль не дазваляе яе аўтару сысьці ў забыццё. (Кніга была адзначаная прэміяй, наклад быў распрададзены, пасля яна перавыдавалася украінскім выдавецтвам). І гэта таксама нагода сустрэцца.

Таму 15 сакавіка —  рэдкая магчымасць паслухаць характэрнае аўтарскае чытанне для тых, хто “адкрыў” для сябе творчасць Рыжкова зусім нядаўна, хто паспеў засумаваць па старых вершах, а таксама не супраць пачуць штосьці свежае, альбо папросту любіць жывыя сустрэчы з сучаснымі аўтарамі.

Запрашаем!

“Арт Сядзіба” (Мінск, пр-т Машэрава, 18) / 19:00 / Уваход вольны (Але трэба загадзя запісацца)

Падзея ў vk.com


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ