Тыдзень Швецыі ў Мінску

к/т "Перамога" (вул. Інтэрнацыянальная, 20) Бясплатнае

З 30 мая па 4 чэрвеня 2016 года ў Мінску пройдзе Тыдзень Швецыі, прысвечаны шведскай мове, культуры, адукацыі і эканоміцы. У рамках Тыдня Швецыі адбудуцца наступныя мерапрыемствы:

30 мая, 18.00 – 21.00, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (пр-т Газеты “Праўда”,  11).   Семінар для выпускнiкоў Стакгольмскай школы эканомiкi ў Рызе і праграм Шведскага Інстытута. Арганізаваны пры ўдзеле прадстаўнікоў Стакгольмскай Школы Эканомiкi ў Рызе і Шведскага Інстытута. Уваход па запрашальніках.

31 мая, 18.00 – 20.00, к/т “Победа” (Інтэрнацыянальная, 20). Спазнай Швецыю: дзень шведскай мовы, культуры і адукацыі. Пры ўдзеле прадстаўнікоў Шведскага Інстытута. Уваход вольны.

31 мая – 4 чэрвеня, к/т “Победа”. Фестываль шведскага кіно ў Мінску. Уваход вольны. Квіткі на фільмы можна атрымаць у касе кінатэатра з 18.00 перад кожным паказам.

31 мая ў  20.00 – драмы Аманды Адальфсан   “Юная Сафі Бэл” (2014).

1 чэрвеня ў 19.00 – фільм Марціна Хёгдаля “Ледзяны цмок”  для падлеткавай аўдыторыі (2012). Супольны паказ з офісам ЮНІСЕФ у Беларусі, прымеркаваны да Сусветнага дня абароны дзяцей.

2 чэрвеня ў 19.00 – драма  Роні Сандаля “Чортава шведка” (2015).

3 чэрвеня ў 19.00 –  драма  Ханэса Хольма  “Па-за блакітнымі нябёсамі”  (2010).

4 чэрвеня ў 19.00 – камедыя Фелікса Хернгрэна “100-гадовы стары, які вылез праз акно і знік (2013).

31 мая –  4 чэрвеня, фае к/т “Победа”. Фотавыстава “Мазаіка жыцця. Роля сям’і ў шведскім грамадстве”. Сумесна са Шведскім Інстытутам і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва.

1 чэрвеня, 11.00 і 13.30, Мінская сярэдняя школа №25. Дзіцячы спектакль “Мама Му ў басейне”. Мерапрыемства арганізаванае супольна з офісам ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь і прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

1 чэрвеня, 13.00, кнігарня Ў (пр-т Незалежнасці, 37а) і 19.00, Кніжная шафа (пр-т Дзяржынскага, 9). Літаратурнае падарожжа Беларусь – Швецыя. Сустрэча са шведскімі пісьменніцамі Эбай Віт-Братстром і Сцінай Стур. Уваход вольны.

2 мая, 17.00, Нацыянальны гістарычны музей РБ (К.Маркса, 12). Урачыстае адкрыццё выставы SUSTAINIDENTITYбеларуска-шведскай мастачкі Людмілы Хрысцесевай. Уваход па запрашальніках. Выстава будзе працаваць з 2 чэрвеня па 3 ліпеня.

3 чэрвеня,  17.30, актавая зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (Гікала, 4). Пастаноўка “Фрэкен Жулі” Аўгуста Стрындберга. Арганізавана супольна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Renaissance Party ў Мінску

13.07.2025 (12:00 - 21:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Сяржук Доўгушаў у Кёльне

16.07.2025 18:00 - 17.07.2025 21:00 Кёльн

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ