Вясновы фэст пад Маладзечнам

18.04.2026 13:00 - 17:00 фальварак Ракуцёўшчына 5 BYN
18 красавіка, у суботу, у фальварку Ракуцёўшчына адбудзецца Вясновы фэст.

Ракуцёўшчына — гэта дзівосная мясціна, якая летам 1911 года натхніла Максіма Багдановіча на стварэнне некалькіх дзясяткаў вершаў. Менавіта іх мы знаходзім на старонках легендарнага «Вянка».

Вясновы фэст спалучыць даўнія традыцыі нашых продкаў: гуканне вясны, святкаванне Вялікадня і народныя забавы.

У праграме:

  • песні-вяснянкі;

  • карагоды;

  • валачобны абрад;

  • майстар-класы;

  • традыцыйныя танцы;

  • рамесніцкі кірмаш;

  • гульні.

Квіткі — 5 рублёў.

Як даехаць:

  • трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем гісторыі беларускай літаратуры (кошт — 35 рублёў, замаўляйце месцы па нумары +375173635621, просяць аплаціць загадзя).

  • электравік Мінск-Маладзечна — да станцыі Уша;

  • маршрутка Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да в. Краснае (прыпынак каля танка);

  • уласнае аўто — да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.2541, 27.0925).



Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Спектакль «KS6: SMALL FORWARD» у Парыжы

11.05.2026 20:00 - 13.05.2026 22:00 Théâtre des Abbesses (31 rue des Abbesses)

Ноч музеяў у Азярцы

16.05.2026 19:00 - 17.05.2026 01:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ