ТыжHR-паці

13.01.2018 12:30 - 12:30 KOMNATA 3/0/2 (вул. Леніна, д. 50, 3 паверх, к. 302) Бясплатнае

Каманда Adukacyja.info запрашае на першую яркую падзею гэтага году  – ТыжHR-паці 13 студзеня!

ТыжHR-паці збяре спецыялістаў-практыкаў у сферы HR і рэкрутынга для знаёмства і абмеркавання цікавых і актуальных тэмаў:

  • Вы даведаецеся пра сучасныя міравыя трэнды ў HR, а таксама якімі здольнасцямі павінны валодаць супрацоўнікі, каб стаць паспяховымі
  • Калі вы толькі думаеце пра змену прафесіі і пачатак кар’еры ў HR, то вам распавядуць пра віды HR, якія ёсць перавагі з працы HR-фрылансера і хто такія HR-бізнес-партнёры
  • Як “правільна” праводзіць сумоў’і і што такое “этыка інтэрв’ю”, а таксама як праводзіць інтэрв’ю суадносна са стылем карпаратыўнай культуры.

Пад час кава-брэйка ў вас будзе унікальная магчымасць задаць свае пытанні спікерам і атрымаць парады ад гуру HR. На мерапрыемстве будуць выступаць:

  • Кацярына Прэткель – Senior Program Manager, кіраўнік глабальнага аддзелу EPAM па распрацоўцы і ўкараненню HR працэсаў і праграм
  • Ларыса Ланцэвіцкая – фрылансер ў галіне HR. Больш за 8 гадоў працы ў рэкрутынге. Кіраўніца школы ИКРА ў Мінску
  • Юлія Лапыцька – HR кампаній People Partner, Ciklum. Больш за 5 год досведу ў HR, 3 з якіх у IT HR.

Зацікавілісяс?! Тады запісвайце падрабязнасці:
Дзе? Komnata 3/0/2 (г.Мінск, вул. Леніна, д. 50, 3 паверх, к. 302)

Калі? 13 студзеня а 12.30.

Уваход вольны, неабходна папярэдняя регістрацыя


Вам можа быць цікава

Традыцыйныя танцы ў Мінску

28.12.2025 (17:00 - 20:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ