• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

У эфіры VOKA адбудуцца паказы этычнай моды на Belarus Fashion Week

Пачатак: 04.04 (18:30)
Канец: 04.04 (19:00)
VOKA
Google

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская палата моды» пры падтрымцы кампаніі А1 праводзіць паказы этычнай моды ў рамках Belarus Fashion Week. Усе жадаючыя змогуць бясплатна паглядзець іх у эфіры відэасэрвісу VOKA 3 і 4 красавіка.

На Тыдні Моды будзе прадстаўлена пяць калекцый беларускіх дызайнераў, створаных з прыродных матэрыялаў, каб паказаць, як у пошуках рашэнняў для экалагічных праблем сучаснасці мяняецца нават індустрыя моды.

«І спажыўцы, і дызайнеры пачынаюць усведамляць экалагічныя і сацыяльныя наступствы хуткай моды: павелічэнне выкідаў таксічных рэчываў ад тэкстыльных фабрык, забруджванне вады ад вырабу сінтэтычных валокнаў, дэградацыя глебы і выміранне лясоў. Таму так важна прасоўваць этычную і ўстойлівую моду, што мы і робім апошнія некалькі гадоў», – адзначыла заснавальніца Belarus Fashion Week і старшыня РГА «Беларуская палата моды» Яніна Ганчарова.

3 красавіка а 16-й гадзіне гледачы VOKA убачаць новую калекцыю ад дызайнера Паўла Кацэвіча і яго брэнда Key-to-art, створаную з натуральных экалагічных тканін – баваўняных, ваўняных, а таксама выпрацаваных з крапівы ці эўкаліпта. Брэнд Zanka прадставіць калекцыю «Думкi» з натуральнага прадзіва і тканін з дабаўленнем перапрацаваных матэрыялаў. «Еду да таткi» – новыя работы Таццяны Тур, для якіх яна выбрала земляныя адценні і натуральныя тканіны, каб расказаць гісторыю пра ўзаемасувязь чалавека і прыроды, унутраныя сады і цуды штодзённасці. А брэнд «Кастрама» прэзентуе калекцыю «Плынь», створаную як напамін аб тым, што адзенне мусіць быць прыгожым і зручным незалежна ад модных тэндэнцый.

4 красавіка ў 18.30 адбудзецца паказ Тамары Гарыдавец (Віцебск) – заснавальніцы аднайменнага брэнда Harydavets. У новай калекцыі – сукенкі-сарафаны, кафтаны, спадніцы-фартухі з ільну, бавоўны, бамбуку і натуральнага шоўку, натхнёныя прыгажосцю беларускай прыроды.

«Мода з’яўляецца неад’емнай часткай беларускай культуры, а этычная мода дэманструе клопат гэтай індустрыі аб навакольным асяроддзі. Вось чаму А1 як кампанія, якая надае ў сваёй дзейнасці шмат увагі падтрымцы нацыянальнай культуры і экаініцыятыў, выступае партнёрам модных паказаў. Гэта дазволіць нам не толькі прадставіць стыльныя работы беларускіх дызайнераў, але і наглядна паказаць, як можна вырашаць праблему скарачэння вырабу адзення і адказнага выкарыстання прыродных рэсурсаў», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

Далучыцца да трансляцыі паказаў можна на сайце voka.tv ці ў прыкладанні VOKA – з любой прылады і ў любой сетцы пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона. Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце http://www.bfw.by.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип