«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску

11.01.2023 - 31.03.2023 16:00 - 20:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116,) Бясплатнае

У сераду, 11 студзеня а 16-й у Нацыянальнай бібліятэцы адкрываецца выстава «У краіне мар», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння паэткі Канстанцыі Буйло.



Дата: 11 студзеня

Час: 16.00

Месца: музей кнігі (пам. 347), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск 


У экспазіцыі — артэфакты з фондаў музея Янкі Купалы, музея гісторыі і Нацыянальнай бібліятэкі.

Сярод экспанатаў — першы зборнік паэзіі «Курганная кветка» (1914), які выйшаў па рэдактарскім блаславенні Янкі Купалы ў мастацкім афармленні Язэпа Драздовіча.

Ёсць у экспазіцыі фатаграфіі і аўтарскія рукапісы. Сярод іх — вершы з прысвячэннямі Янку Купалу і перапіска Канстанцыі Антонаўны з яго жонкай, Уладзіславай Францаўнай Луцэвіч.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць асабістыя рэчы паэткі, беражліва захаваныя яе сынам.

Уваход на адкрыццё — вольны, у іншыя дні — па чытацкім білеце. Час працы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.


Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка.






Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-класы ў Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ