Сустрэча для бацькоў "Геймiнг у рэальным жыццi" ў Батумі

15.11.2025 19:00 - 20:00 аКсяродак (Клдзіашвілі 32) Данаты

У суботу, 15 лістапада, у "аКсяродку" адбудзецца сустрэча для бацькоў "Геймiнг у рэальным жыццi: як дапамагчы падлетку жыць не толькі ў гульнях, але і тут-і-цяпер".


Пагавораць пра гульні - без дэманізацыі, без маралізатарства і без фразы “забяры тэлефон”.

Разбяруць:

- навошта падлеткам патрэбныя гульні і што яны там атрымліваюць;

- як працуе дафамінавая сістэма і чаму геймiнг так цягне;

- як гаварыць з дзіцем пра гульні без канфліктаў і “вайны за гаджэт”;

- як мякка перанесці важныя элементы гульняў у рэальнае жыццё;

- як умацаваць сувязь з падлеткам і не страціць кантакт;

Галоўнае: задача бацькоў - не забараніць гульні, а навучыцца дапамагаць дзіцяці жыць у двух святах: віртуальным і рэальным.

На сустрэчы будзе:

- практыкі, якія вы зможаце прымяніць адразу

- маленькая гульня, каб адчуць, што адчувае падлетак, калі “перамагае”

- ідэі для сямейных правілаў геймінгу без ціску

- падтрымка і прастора для пытанняў.

Уваход, выглядае, donation. Запісвайцеся праз тэлеграм @VolhaMalysh.


Вам можа быць цікава

Калядны Вайцюшкевіч ва Уроцлаве

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Палітычны ранішнік у Варшаве

20.12.2025 (17:00 - 21:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ