“У родным краі, як у ГРАІ!”: сустрэча за Змітром Вайцюшкевічам

28.11.2016 08:00 - 17:00 Кафэ-клуб «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) 20 рублёў, месца за столікам — 30 рублёў

Смачны Арт-Цэнтр ГРАЙ і “Беларуская Прастора” распачынаюць серыю супольных мерапрыемстваў — і ў першую чаргу літаратурных і музычных творчых сустрэчаў з беларускімі выканаўцамі — пад назваю “У родным краі, як у ГРАІ!”.

30 лістапада а 19-й гадзіне наведвальнікі “Смачнага Арт-Цэнтру ГРАЙ” па адрасе вул. Інтэрнацыянальная, 33 змогуць пабачыць, пачуць, а таксама задаць свае пытанні знакамітаму артысту і аўтару шматлікіх песень на вершы беларускіх паэтаў Змітру Вайцюшкевічу.

Дапамагаць карыфею беларускае сцэны ў гэты вечар будуць малады беларускі творца Ілля Фаляжынскі і Алесь Квіткевіч. Уваход: 20 рублёў, месца за столікам — 30 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: +375-44-762-78-80 velcom і +375-25-618-85-35 life:).

prastora.by


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Нямое кіно пад арганную музыку ў Пінску

19.09.2026 (20:00 - 21:30) Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (вул. Леніна, 18)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

25.09.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ