У Рызе распачынаецца «Мова Нанова»!

01.04.2023 14:00 - 16:00 (Pils iela 21) Бясплатнае

У суботу, 1 красавіка, абавязкова завітайце на першы занятак рыжскай «Мовы Нанова»!



Дата: 1 красавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Pils iela 21, Рыга


Чакаюць усіх, хто жадае даведацца больш пра беларускую мову, узбагаціць свой слоўнік, засвоіць граматыку, знайсці беларускамоўных суразмоўцаў ці проста не забывацца, як крута гучыць наша родная мова.

Госця на першым занятку — беларуская мастачка Вольга Якубоўская, аўтарка тых самых коцікаў свабоды.

Абяцаюць вясёлы інтэрактыў і нават дужа файны сюрпрыз.


Уваход вольны!

А яшчэ падпісвайцеся на інстаграм «Мовы Нанова»!







Вам можа быць цікава

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ