«У сярэдзіне карціны»: Новы творчы курс для дзетак

04.10.2015 14:00 - 15:30 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

З  4 кастрычніка Дзіцячыя Творчыя Майстэрні  Галерэі сучаснага мастацва «Ў» пачынаюць свой восеньскі курс «У сярэдзіне карціны» пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай, дзе дзетак будзе чакаць пагружэнне ў свет слынных палотнаў.

Што адбываецца там, у сярэдзіне вядомых карцін? Адкуль узяў і куды аставіў Эндзі Ўорхал трыццаць дзве бляшанкі супа «Кэмпбэл»? Аб чым гаманяць папугай і русалка на працы Маціса? Якую музыку граюць музыкі на карціне Пікаса? Мы зробім праходку па таямнічай вуліцы дэ Кірыко і паспрабуем даслаць адтуль паштоўку ў наш свет. А потым патаньчым разам з чалавечкамі Кіта Гарынга. Кожны занятак мы абіраем адну вядомую карціну і разглядаем яе звонку і з сярэдзіны. А потым, як і заўжды, самі стварым свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.

Заняткі курсу вядзе мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Яна скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), прайшла практыку ў Музею выяўленчых мастацтвах імя Пушкіна (Масква, Расія), працавала ў Нацыяльных Мастацкім Музеі Рэспублікі Беларусь, тамсама была вядучай дзіцячых экскурскій у межах вылікага выставачнага пректа Zabor. Суарганізартарка і куратарка «Дзіцячых творчых майстэрняў», прайшла анлайн-курс па інтэрактыўным навучанні мастацтву дзетак і дарослых (музей «МОМА», Нью-Ёрк, ЗША).

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» – праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная задача якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека (7-12 гадоў) праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі,  дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. «Дзіцячыя творчыя майстэрні» існуюць 4 гады. За гэты час было створана пяць паўнавартасных курсаў для дзетак і восем тэматычных фестываляў.

Пачатак заняткаў 4 кастрычніка
Кожную нядзелю 14.00 – 15.30
Заняткі платныя
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
Запісацца таксама можна тут:
https://www.facebook.com/Majsterni
dtm@ygallery.by

 Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 а

 


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ