ПАДЗЕЯ ДНЯ: У Варшаве гуляюць у беларускі Дыксіт!

25.08.2022 - 26.08.2022 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (pl. Konstytucji) Бясплатнае

Напрыканцы тыдня, 25 і 26 жніўня, беларусы Варшавы гуляюць у беларускі Дыксіт, настолку, якую стварыла беларуская даследчыца і арт-актывістка Ліза Каўцяк.



Дата: 25 і 26 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, pl. Konstytucji Варшава 

Гэта гульня ў асацыяцыі, натхнёная сучаснымі беларускімі падзеямі ды культурай. Фармат падобны на Dixit ці Імаджынарыум: трэба прыдумляць асацыяцыі да карцінак на картках і адгадваць асацыяцыі іншых гульцоў.

Загадзя ведаць правілы не патрэбна — спадарыня Ліза ўсё распавядзе на месцы.

Гульня — частка даследвання спадарыні Лізы ў рамках PhD праграмы ў Карлавым Універсітэце ў Празе, так што вы маеце шанец узяць удзел у цэлым рысёрчы!

Паколькі, акрамя забаўляльнай, гэта сустрэча мае і даследчую функцыю, будзе праводзіцца аўдыязапіс — будзьце гатовыя.

Уваход вольны, але ж трэба зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Свята хлеба» ў «Суле»

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ