Уладзімір Арлоў ва Уроцлаве

05.06.2023 14:00 - 16:00 Dolnośląska Biblioteka Publiczna im. Tadeusza Mikulskiego (Rynek 58) Бясплатнае


У панядзелак, 5 чэрвеня, Ва Уроцлаве адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Межы Айчыны пазначым крывёю!», прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст.



Дата: 5 чэрвеня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Dolnośląska Biblioteka Publiczna im. Tadeusza Mikulskiego, Rynek 58, Уроцлаў


На сустрэчы прэзентуюць новую кнігу спадара Уладзіміра «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і знакамітае выданне «Імёны свабоды», што ўтрымлівае 410 партрэтаў змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.

Пісьменнік раскажа пра:

Мары і планы філаматаў і філарэтаў.

Змагарны 1831-ты. Чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д`Арк?

Паўстанне Каліноўскага: адкрыцці апошняга часу. Жанчыны ў вызвольным змаганні.

Беларускія нарадавольцы і царазабойца Ігнат Грынявіцкі.


А яшчэ можна будзе атрымаць аўтограф і набыць кніжачак.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Прэзентацыі кнігі Ігара Бабкова «Сляза і камень» у Мінску (16+)

09.07.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Купалле пад Тбілісі

09.07.2026 (18:30 - 20:30) (Асурэці)

Ягор Забелаў у Беластоку

12.07.2026 (18:00 - 20:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ