Уладзімір Высоцкі – у Бабруйску па-беларуску

21.12.2015 18:00 - 19:00 Бабруйск (вул. Кастрычніцкая, 173-а) Бясплатнае

21 снежня, а 18.00, адбудзецца прэзентацыя кнігі перакладаў вершаў Уладзіміра Высоцкага – «Пра жыцьцё, пра волю, пра сябе».

Пераклады выканаў магілёўскі паэт, педагог, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхаіл Булавацкі, які даўно захапляецца творчасцю Высоцкага. У зборнік увайшло 45 вершаў знакамітага расійскага паэта, спявака, акцёра. А таксама – роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага, пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму вершаў Б. Акуджавы і А. Гарадніцкага.

Выданне будзе прадстаўляць сам аўтар перакладаў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Уваход вольны.

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 173-а (апошні пад’езд, але з тыльнага боку дома).
babruysk.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Выратаванае Евангелле» ў Гомелі

24.04.2026 16:00 - 08.05.2026 17:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Канцэрт K6 Gig у Варшаве

02.05.2026 (19:00 - 22:00) Клуб VooDoo (Aleja Primasa Tysiąclecia 48A)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ