Šuma запрашае на медытацыю
02.02.2020
22:00 - 23:00
------------
Удзел бяспелатны
У лістападзе мы выдалі новы альбом Me, Mother, дзе песьні сьпяваюць дзьве цяжарныя жанчыны. У сьнежні правялі глябальную групавую мэдытацыю – людзі ўсёй плянэты адначасова мэдытавалі з адным намерам. Удзельнікам так спадабалася, што мы вырашылі паўтарыць.
Намер нашай медытацыі такі: папрасіць прабачэньня ў Маці Зямлі, пажадаць шчасьлівага і поўнага жыцьця ўсім істотам і культурам плянэты, у думках абняць адно аднога. Мы запрашаем далучыцца людзей з усіх частак сьвету, менавіта таму гэтая кампанія вядзецца на ангельскай мове.
Пачнем з простага практыкаваньня для дыханьня ад нашай эксперткі па голасу Русі, потым мы разьняволімся на паўгадзіны пад новы, адмысловы мікс для мэдытацыі, які мы стварылі на базе акустычнага альбома і дадалі гаючыя гукі прыроды і бінаўральныя рытмы.
Запрашаем вас разам з намі папрактыкаваць родную культуру – ад вас cпатрэбіцца толькі паўгадзіны вольнага часу. Далучайцеся да нас і запрашайце сяброў, слухайце альбом, дадавайце і рабіце сторыз з новымі маскамі (іх знойдзеце ў інста
@shumaby). Разам мы можам данесці інфармацыю пра беларускую культуру па ўсім свеце. Запрашэнне на медытацыю – гэта добрая нагода пачаць!
Усе лінкі, сеткі і трансляцыя (час аўтаматычна паказваецца для вашага горада) на адной старонцы тут:
http://mom.shuma.by
Вялікі дзякуй нашым партнёрам:
Radio Plato,
CityDog.by,
Bahna.Land і
Bitsens digital agency.