Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу навагодніх пасланняў школьнікаў Беларусі да Якуба Коласа “Гуляй, зіма, твая часіна!..”

18.01.2013 15:00 - 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул Акадэмічная, 5) Бясплатнае

18 студзеня а 15гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу навагодніх пасланняў школьнікаў Беларусі да Якуба Коласа “Гуляй, зіма, твая часіна!..”

Напрыканцы юбілейнага года 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа музей паэта  абвясціў літаратурны конкурс творчых работ для  вучняў сярэдніх школ Беларусі.  Мэтай конкурсу стала  выхаванне любові і цікавасці дзяцей да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых школьнікаў. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

Конкурс праходзіў з 7 снежня 2012 года па 10 студзеня 2013 года. На адрас журы прыйшлі дзесяткі работ з розных рэгіёнаў Беларусі, асноўная іх тэматыка – уражанні ад зімовых канікулаў, кранальныя дзіцячыя мары пра свае планы на будучае жыццё, самыя сарэдэчныя і шчырыя просьбы да дзядулі Якуба. Творы дзяцей ацэньваліся па двух асноўных узроставых катэгорыях:  “Творчыя работы малодшых школьнікаў 1-3 кл.” і “Творчыя работы школьнікаў 4-5 кл.”.

У журы былі запрошаны вядомыя беларускія паэты і дзеячы культуры — Уладзімір Ліпскі – старшыня журы, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, Зінаіда Камароўская – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Анатоль Бутэвіч – намеснік Старшыні рэспубліканскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міхась Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Алена Масла – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”.

Па рашэнні журы лаўрэатамі конкурсу “Гуляй, зіма, твая часіна!..” сталі:

– у катэгорыі “Творчыя работы малодшых школьнікаў 1-3 кл.”

1 месца – Лукашэнка Дар’я (2А), гімназія №16 г.Мінска

Лукашэнка Настасся (3В), гімназія №16 г.Мінска

2 месца – Клікуноў Алесь (2Б), гімназія №2 г.Мінска

3 месца – Мядзведзеў Ярамір (2А), гімназія №16 г.Мінска

у катэгорыі “Творчыя работы школьнікаў 4-5 кл.”:

1 месца – Краўчанка Максім (5А), гімназія №30 г.Мінска

2 месца – Кошкін Уладзімір (5Б), гімназія №2 г.Мінска

3 месца –    Казак Юлія (4Б), СШ №34 г.Мінск

Анікевіч Уладзіслаў (5А), СШ №34 г.Мінска

Акрамя таго, у кожнай з катэгорый былі вызначаны заахвочвальныя  намінацыі, пераможцы якіх будуць агучаны падчас урачыстай цырымоніі падвядзення вынікаў.

Для ўдзельнікаў і пераможцаў конкурса музей падрыхтаваў святочны канцэрт з удзелам Музейнага дзеда Мароза і Снягурачкі, дзіцячых мастацкіх калектываў, з пажаданнямі да Новага года ад сям’і і нашчадкаў Якуба Коласа выступіць малодшы сын паэта Міхась Міцкевіч. Маленькіх наведвальнікаў чакаюць цікавыя конкурсы і гульні, цікавае падарожжа па музейнай экспазіцыі.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пакінуць пажаданні музею і ва ўрачыстай убстаноўцы створаць памятную сімвалічную  кнігу са сваімі творчымі работамі для перадачы ў фонды музея Якуба Коласа.

Час правядзення: 18 студзеня (пятніца), 1500.

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул Акадэмічная, 5).

Тэлефон для даведак:  284-05-55, 284-17-02

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ