Урачысты канцэрт да Дня Волі ў Беластоку

25.03.2024 18:00 - 20:00 Зала Падляшскай оперы і філармоніі (ul. Podleśnej 2) Бясплатнае

Сумесны беларуска-польскі аркестр ды салісты-беларусы з розных краінаў з нагоды Дня Волі выступяць ў канцэртнай зале Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, як новаствораная самаўрадавая ўстанова культуры, дзейнічае з пачатку 2024 г. Першым значным мерапрыемствам, арганізаваным у супрацоўніцтве з Арганізацыйным камітэтам, створаным з нагоды Дня беларускай Волі, стане ўрачысты канцэрт «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю».

Спецыяльнымі гасцямі канцэрта стануць выдатныя салісты з розных краін, выхадцы з Беларусі: Ілья Сільчукоў (барытон) — зараз выступае на сцэне Оперы ў Бостане, Юлія Еўтухоўская, (сапрана), Кірыл Кедук (фартэпіяна), Аляксей Ладзік (флейта), а весці канцэрт будзе дырыжор Павел Котла, надзвычай дасведчаны і тытулаваны артыст, які шмат гадоў займаецца культурнай дыпламатыяй, у 2016-2017 гадах ён таксама быў дырыжорам мастацкі кіраўнік і першы дырыжор Оперы і Падляшскай філармоніі. 

Дата: 25 сакавіка

Час: 18.00

Месца: Зала Падляшскай оперы і філармоніі, ul. Podleśnej 2, Беласток

Удзел у канцэрце бясплатны, уваход па бясплатных запрашэннях, якія можна атрымаць у Цэнтры беларускай культуры па адрасе вул. Kilińskiego 16 lok. 2/07. 

Таксама можна замовіць запрашэнне па тэлефоне 537 742 000





Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Ваджэнне куста ў Суле

06.06.2026 14:00 - 07.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ