“Urbi et orbi”: лекцыя Гінтаутаса Мажэйкіса

26.09.2014 19:00 - 22:00 ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58,6) Бясплатнае

Лятучы універсітет

Цэнтр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛИЧНЫЕ ЛЕКЦИИ “URBI ET ORBI

ФІЛОСАФ

ГІНТАУТАС МАЖЭЙКІС

ГРАНІ СУЧАСНАГА ТРЫКСТЭРСТВА І РЭАБІЛІТАЦЫЯ ПРАГРЭСІЎНАЙ ХЛУСНІ 

26 ВЕРАСНЯ, 19.00, ЦЭХ

Авантурызм, зменлівасць, творчы пачатак, самазванства – гэта трыкстэр. Ён кіколі не з’яўляецца ўвасабленнем абсалютнага дабра ці абсалютнага зла, яму нельга верыць, таму што ён заўсёды можа здрадзіць, за ім рызыкоўна ісці, таму што можна падмануцца. Залішне даверлівыя могуць быць пакараны. Сцвярджаючы ісціны і нормы, трыкстэр сам першым абвяргае і змяняе іх. Аднак падман трыкстэра не выступае супрацьлегласцю ісціны, ён – гульня, карнавал, дзе дабро і зло, высокае і нізкае маянюцца месцамі. І ў гэтай гульні ствараецца поле для творчасці, для стварэння новых каштоўнасцяў і сэнсаў. Пасля трыкстэра заўсёды застаецца разнастайнасць, ён не дазваляе любым ісцінам, каштоўнасцям, аўтарытэтам усталяваць абсалютную ўладу над людзьмі.

Архетып трыкстэра – падманшчыка і спрытнягі, уласцівы ўсім міфалагічным сістэмам. Чаму чалавецтва стварыла гэты вобраз? Якія сацыяльныя функцыі ён выконвае і як можа быць прыдатным для асэнсавання сучаснасці разважае філосаф, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас) Гінтаўтас Мажэйкіс.

Лекцыя Гінтаўтаса Мажэйкіса «Грані сучаснага трыкстэрства і рэабілітацыя прагрэсіўнай хлусні» адбудзецца 26 верасня ў 19.00 у прасторы ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58,6).

Уваход вольны!

Анлайн трансляцыя.

Напярэдадні з лектарам пагутарыў метадолаг, адзін з заснавальнікаў Лятучага універсітэта Уладзімер Мацкевіч

Гінтаўтас Мажейкіс (Gintautas Mažeikis) – доктар філософскіх навук, прафесар, загадчык кафедрай сацыяльнай і палітычнай тэорыі універсітэта Вітаўта Вялікага (Каунас, Літва), кіраўнік магістэрскай праграмы «Сацыяльная і палітычная крытыка», а таксама даследчага кластэра «Практычная філасофія». Абараніў дысертацыю «Рэнесанснае сімвалічнае мысленне» на філасофскім факультэце Вільнюскага універсітэта (1996). У аснову габілітацыі (habilitation) у Вільнюскім універсітэце (2008) была пакладзена манаграфія «Прагматыка і аналітыка філасофскай антрапалогіі». Аўтар шасці манаграфій (на літоускай мове). У цяперашні час займаецца стварэннем даследчай групы «Крытычная тэорыя і даследаванні».


Вам можа быць цікава

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Майстар-клас па вырабе лялькі-падарожніцы ў Гомелі

10.05.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

«Sož» і «People of Pangea» ў Варшаве

10.05.2025 (20:00 - 22:00) Garaż Artystyczny (Wałbrzyska 11 lok. 04)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ