Бонусны паказ спектакля “Urząd Przyjemności” у Варшаве

09.10.2025 19:30 - 22:00 Skłot Warszawa (ul. Wilcza 30) Бясплатна

У чацвер, 9 кастрычніка, Свабодны тэатр ладзіць асаблівы, бонусны паказ спектакля "Urząd Przyjemności".



Гэты паказ робяць для:

🤍 былых палітвязняў і іх сем’яў;
❤️ былых дабраахвотнікаў і іх родных;
🤍 людзей старэйшых пакаленняў (50+), якім хочацца адчуць жывое сучаснае мастацтва.

Гэта маленькі падарунак тэатра тым, хто ведае цану стойкасці, суперажывання і веры ў лепшае.

Калі вы ўваходзіце ў адну з гэтых груп - запоўніце форму па спасылцы, каб атрымаць спецыяльнае запрашэнне.

Уваход вольны (Толькі майце на ўвазе, што спектакль ідзе на вуліцы, таму апранайцеся як мага цяплей).


Вам можа быць цікава

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

14.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Канцэрт камернай музыкі „In deine Hände …” ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 20:00) Касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ