Уводны курс па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity)

09.11.2015 19:00 - 20:30 ------------ Бясплатнае

“Нам патрэбныя новыя утопіі, якія б далі хоць бы шанец на мару”

Данііл Горацкі, Андрэй Юраў

«Тэзісы аб свабодзе»

9-16 лістапада Моладзевая Праваабрончая група-Беларусь пры падтрымцы United традыцыйна далучыцца да Агульнаеўрапейскага тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму. У гэтым годзе назва тыдню – “Хіба мы не казалі “ніколі зноў”?”

Такія даты абраныя невыпадкова. Ноччу з 9 на 10 лістапада 1938 года ў Германіі адбыўся масавы габрэйскі пагром, які атрымаў назву “Крыштальнай ночы”. Гэтай трагедыяй распачаўся знакаміты Халакост – жудасны гвалт габрэйскага народу, у выніку якога загінула каля 6 мільёнаў габрэяў.   А 16 лістапада 1995г. ЮНЕСКА абвесціла Міжнародны дзень талерантнасці, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце.

Прадстаўнікі МПГ-Беларусь прапануюць прыняць ўдзел ва ўводным курсе па гуманітарным антыфашызме (Human Integrity), які пройдзе ў нядзелю (9 лістапада) з 19:00 па 20.30. 

Падчас семінара плануецца абмяркаваць:

  • Што такое сучасны фашызм і як яму супрацьстаяць?
  • Чым фашызм адрозніваецца ад нацызму?
  • Што ёсць талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны – добры адказ на сучасныя выклікі чалавецтва?

І, канешне, шмат іншых важных і цікавых рэчаў.

Чаму гэта важна?

Вядома, што сучасны фашызм даволі складана разглядзець у штодзённасці. Ён эвалюцыянуе, прыстасоўваецца і робіць усё, каб як мага даўжэй заставацца незаўважаным. І, нажаль, фашызм – такая рэч, якая будзе заўсёды і ў любым грамадстве. Менавіта таму важна мець імкненне разумець фашызм і працаваць з тым “унутраным фашыстам”, які сядзіць ў кожным з нас. Што яшчэ за такі “ўнутарны фашыст”? Аб гэтым таксама прапаноўваем пагутарыць падчас курса.

Хочаце прыняць ўдзел у курсе? Запаўняйце анкету. Прыём заявак –  да 7 лістапада ўключна. Інфармацыя пра месца правядзення семінара дасылаецца пасля падачы заяўкі.


Вам можа быць цікава

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дaліна скарбаў" (Puławska, 114)

HAPPY NEW YEAR’S JAZZ з Паўлам Аракелянам у Вільні

31.12.2025 (18:00 - 22:00) Downtown Piano Lab (Konstitucijos prospektas 7A)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

31.12.2025 (18:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ