Узнагароджванне пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «За нашу і вашу свабоду!» у Вільні

22.04.2022 15:00 - 17:00 Сейм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53) Бясплатнае

22 красавіка ў Вільні адбудзецца цырымонія ўнагароджвання пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «За нашу і вашу свабоду!», які праводзіўся напачатку 2022 год па ініцыятыве Сейма Літвы.



Дата: 22 красавіка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі, II уваход, Gedimino pr. 53, Вільня

Запрашаюць дзяцей, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, і іх бацькоў у Сейм, дзе ўзнагародзяць пераможцаў і ўручаць заахвочвальныя падарункі усім удзельнікам.

Дарэчы, першае месца аднагалосна было аддадзена беларускаму хлопчыку.

Для дзяцей і бацькоў будзе арганізавана экскурсія па Сейме і ўрачыстае ўручэнне падарункаў у вялікай зале.

Падарункі дзецям будуць уручаць:

Dalia Asanavičiūtė, дэпутат Сейма Літвы;

Laima Liucija Andrikienė, дэпутат Сейма Літвы, Старшыня камітэта па замежных справах.

Віртуальную галерэю малюнкаў можна наведаць па спасылцы.

З 25 красавіка малюнкі будуць выстаўляцца ў Беларускім Доме.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ