Ваенна-гістарычны фестываль па падзеях Першай сусветнай вайны ў Азярцы

17.06.2023 - 18.06.2023 11:00 - 17:00 музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 17 і 18 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы разгарнуцца падзеі Першай сусветнай. Тут будзе ваенна-гістарычны фестываль «Няскончаны ўрок: забытыя старонкі беларускай гісторыі».



Дата: 17 і 18 чэрвеня

Час: з 11.00 да 16.30 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


 Першая сусветная вайна перавярнула жыццё мільёнаў людзей, знішчыла 4 імперыі, у тым ліку і Расійскую, і стала штуршком да набыцця беларусамі сваёй дзяржаўнасці.

Але ж загінула больш за 1 мільён нашых суайчыннікаў, амаль 2 мільёны чалавек сталі бежанцамі, больш за 1 мільён былі прызваны ў войска, тысячы вёсак і мястэчак былі зруйнаваныя.

 То вас чакае:

рэканструктары Першай сусветнай вайны — людзі, якія аднаўляюць розныя часткі расейскай імператарскай і германскай армій у поўным рыштунку ў адпаведнасці з гістарычнымі крыніцамі і антуражнымі прадметамі побыту;

палявы лагер расейскага войска, у якім паказваецца побыт і страявая падрыхтоўка рускіх вайскоўцаў;

шпіталь Чырвонага крыжа — інтэрактыўная выстава, прысвечаная працы сясцёр міласэрнасці ў гады Першай сусветнай вайны;

тэматычныя інтэрактыўныя кропкi

рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны 1916 года, Баранавіцкая аперацыя: бой паміж нямецкімі і рускімі войскамі;

тэматычная фотазона з антуражным адзеннем.

Праграма такая:

У суботу, 17 чэрвеня, з 11.00 да 17.00 — iнтэрактыўны дзень. Будзе 2 экскурсіі па лагеры рэканструктараў — у 14.00 і 15.00.

 У нядзелю, 18 чэрвеня:

13.00 — урачыстае адкрыццё фестываля;

 13.20 і 14.20 — абыход лакацый фестываля з вядучым (у тым ліку лагер рэканструктараў);

15.00 — 15.40 — рэканструкцыя бою;

15.40 — 16.30 — узнагароджванне ўдзельнікаў фестываля.


 Кошт квіткоў:

На 17 чэрвеня: дарослым — 12 рублёў; студэнтам і школьнікам — 6 рублёў; дашкольнікам — бясплатна;

 На 18 чэрвеня ў папярэднім продажы ў касах музея ў Азярцы і ў Мінску на вул. Смаленская, 15, офіс 907 (з 9:30 да 16:30): дарослым — 14 рублёў; студэнтам і школьнікам — 6 рублёў; дашкольнікам — бясплатна;

18 чэрвеня на ўваходзе: дарослым — 17 рублёў; студэнтам і школьнікам — 8 рублёў; дашкольнікам — бясплатна;





Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Выстава "Кропка ўваходу: справа жанчын" ў Варшаве

08.03.2026 12:00 - 12.03.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Саша Філіпенка ў Берліне

13.03.2026 (19:30 - 20:30) Babel Books Berlin (Bernauer Str. 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ