Вандроўка на Драгічыншчыну

03.10.2021 10:00 - 10:00 ------------ Бясплатнае

Сябры, у нядзелю 3 кастрычніка Арт Вандроўня запрашае самых заўзятых вандроўнікаў на Драгічыншчыну не вельмі праезжанымі менчукамі дарогамі заходняга Палесся.

Гэты эксперыментальны аўтарскі маршрут прапанавала нам пачынаючая, але вельмі крэатыўная экскурсаводка Вольга Абразцова.

Прыкладны маршрут: Менск — Пескі — Бездзеж — Какорыца — Драгічын — Новая Папіна — Заказель — Валавель — Пярковічы — Брашэвічы — Імянін — Менск

Запіс праз гугл-форму: https://t.me/ArtVandrownia/453

У вандроўцы мы пабачым вытанчаную капліцу Ажэшкаў у Заказелі, будынкі базыльянскага кляштара, унікальныя драўляныя цэрквы Палесся, намінаваныя на ўнясенне ў спіс матэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА, пункт Дугі Струвэ, калону ў гонар канстытуцыі 1791г, маляўнічыя рэшткі старасвецкіх сядзібаў.

Разынкі нашай вандроўкі: самы інстаграмны музей Палесся — Бездзежскі хвартушок і аграсядзіба Куфрынка ў глухой палескай вёсачцы Какорыца, у якой яшчэ ў пачатку 2000-х людзі ездзілі адзін да аднаго на чоўнах. Там нас чакае шыкоўны гарбузовы абед!


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ