Вандроўка на Палессе з Вольгай Малафеевай з Брэста

21.05.2022 08:00 - 23:00 ------------ 80 рублёў


21 траўня берасцейсская экскурсаводка Вольга Малафеева запрашае ў вандроўку па Палессі.


Дата: 21 траўня

Час: з 8.00 да 23.00

Месца: Брэст


Маршрут вандроўкі:

ЗАКОЗЕЛЬ — Усыпальніца Элізы Ажэшкі ў неагатычным стылі 1849 года пасля рэстаўрацыі;

ВАРАЦЭВІЧЫ — Музей знакамітага мастака Напалеона Орды;

ДУБАЕ — Палацава-паркавы комплекс Кужанецкіх, ад якога захаваліся старая брама, касцёл, магутныя дубы і лістоўніцы, сістэма каналаў і могілкі Першай сусветнай вайны;

ПАРОМ праз Днепра-Бугскі канал;

ПІНСК — экскурсія з мясцовым гідам па сталіцы Палесся: Калегіўм езуітаў 1631 года, рачны вакзал, касцёл 1730 года, у якім пахаваны Казімір Свёнтак, палац Бутрымовіча, габрэйская забудова і помнік палешуку, а таксама водны шпацыр па Піне і Прыпяці.

Кошт: 80 рублёў у мікрааўтобусе (зніжка 10 руб. для тых, хто ўжо вандраваў са спадарыняй Вольгай); 40 рублёў на сваім аўто (калі ёсць вольныя месцы, падсадзім да вас пасажыраў).

Як запісацца: дашліце на brestgid.volha@gmail.com ваша імя і прозвішча, нумар тэлефона і якім транспартам паедзеце.




Вам можа быць цікава

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ