Варкшоп "Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?"

17.03.2021 18:30 - 20:30 Zoom Бясплатнае

На варкшопе "Інклюзіўныя мерапрыемствы анлайн – (не)магчыма?" мы абмяркуем магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення.

У выніку ўдзелу ў варкшопе вы:
атрымаеце ўяўленне аб бар'ерах да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з розных уразлівых груп (людзей з інваліднасцю, сталага веку, ЛГБТК+, падлеткаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі хатняга гвалту, і інш.);
абмяркуеце спосабы пераадолення бар'ераў;
зможаце вызначыць, што з магчымых рашэнняў падыходзіць для вашай дзейнасці.

Варкшоп разлічаны на арганізатараў і арганізатарак мерапрыемстваў (як вопытных, так і пачаткоўцаў), якія хочуць зрабіць свае анлайн-падзеі больш інклюзіўнымі.

Дзе: ZOOM
Калі: 17.03 у 18:30 - 20:30

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 23:59 16 сакавіка па спасылцы. Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежавана, таму форма можа быць зачынена раней.

Варкшоп з'яўляецца часткай анлайн-курсу па арганізацыі мерапрыемстваў "Рабі смела!", які праводзіць Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі "Жывая Бібліятэка" у рамках праекта RegiON у партнёрстве з моладзевай арганізацыяй NSNL (Маладзечна), тайм-клубам "1387" (Бабруйск) і культурна-адукацыйнай платформай "Першы крок" (Мазыр).

Больш на сайце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ