Варштат пра вымушаную міграцыю і непрыняцце ў Берліне

28.09.2025 15:00 - 18:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае



У нядзелю, 28 верасня, у Берліне адбудзецца варштат пра вымушаную міграцыю і непрыняцце з Янай Санько і Андрэем Вазьянавым





Запрашаюць чытаць і пісаць разам, даследуючы паэзію як метад даследавання і як прастору супольнай творчасці. 

Спадарыня Яна прадставіць свой эксперыментальны паэтычны праект пра вывучэнне мовы варожасці, дзе асэнсоўваецца яе досвед un/settling як беларускі ў Літве. 

Яна і Андрэй падзеляцца сумесным дакументальным вершам пра адвержанасць, раскажуць пра працэс калектыўнага пісьма і прапануюць далучыцца да «заклёну» супраць будучага непрыняцця. На варштаце вас чакаюць творчыя заданні. 

Яна Санько
 — сацыяльная антрапалагіня і паэтка, даследуе тэмы міграцыі, нейраразнастайнасці і палітыкі ментальнага здароўя ў беларускай дыяспары. 

Андрэй Вазьянаў
 — сацыяльны антраполаг, займаецца тэмамі бюракратыі, медыя і інтымнасці ў Еўропе. 

Мова імпрэзы — ангельская. Пісаць можна на любой мове. 


Уваход вольны, ахвяраванні на падрымку Fem*HUB заўсёды вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Вечаровае чаяванне з майстар-класам на балконе сядзібы Якуба Коласа ў Мінску

15.08.2026 (16:30 - 18:30) Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ