Варштат Лены Штык "Мастацтва рамонту швэдраў - беларускія ткацкія ўзоры" ў Варшаве

14.10.2025 18:00 - 20:00 Fundacja KRAINA (ul. Puławska 67) Бясплатна

У аўторак, 14 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца варштат Лены Штык "Мастацтва рамонту швэдраў - беларускія ткацкія ўзоры".


Прыносьце свой любімы швэдар, які патрабуе рамонту!

Вы навучыцеся рамантаваць вязаныя швэдры, выкарыстоўваючы тэхніку ткацтва, натхнёную традыцыйнымі ўзорамі беларускіх дываноў.

Даведаецеся, як дзіркі і разрывы ў вашых любімых швэдрах могуць стаць магчымасцю для творчага рамонту. 

Гэтая тэхніка ткацтва дазваляе не толькі аднавіць пашкоджаны трыкатаж, але і ўпрыгожыць яго геаметрычнымі ўзорамі, характэрнымі для традыцыйных беларускіх дываноў, - ператвараючы дэфект у дэкаратыўны элемент.

Пад кіраўніцтвам Лены Штык вы вывучыце асновы вязання, адкрыеце для сябе беларускія ткацкія матывы і навучыцеся, як падоўжыць тэрмін службы адзення ў духу павольнай моды і павагі да традыцыйных рамёстваў.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл krainafundacja@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў» у Гродне

04.10.2025 11:00 - 30.11.2025 18:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37)

Народзіны Моладзевага Блоку ў Вільні

11.10.2025 20:00 - 12.10.2025 04:00 Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ