Вебінар «Ядзерны рэнесанс на фоне 40-годдзя Чарнобыльскай аварыі»

18.05.2026 17:00 - 19:00 Zoom Бясплатнае



У панядзелак, 18 траўня, даследчык і папулярызатар навукі Сяргей Бесараб ладзіць анлайн-лекцыю «Ядзерны рэнесанс на фоне 40-годдзя Чарнобыльскай аварыі. Нявывучаныя ўрокі і схаваныя тэхнагенныя рызыкі»





Пагавораць, як «ядзерны Рэнесанс» апошніх гадоў (узніклы ў тым ліку і з-за развіцця AI) бачыцца праз прызму эксплуатацыйнай і фізічнай уразлівасці ядзерных аб’ектаў, што апынуліся ў зоне патэнцыйных або дзейных ваенных дзеянняў. 

У якасці адпраўнога пункта — АЭС у Бушэры (Іран) і Бараку (ААЭ), якія існуюць ва ўмовах рэгіянальнай нестабільнасці з плыўным пераходам на рэаліі ваенных канфліктаў ва Усходняй Еўропе. Бонусам абяцаюць аргументаваную крытыку МАГАТЭ і каментары па «крызісных» дазіметрах. 



Удзел вольны. Спасылку на лекцыю пільнуйце ў падзеі на фэйсбуку. 


Вам можа быць цікава

Батлейка «Бураціна» ў Мінску (3+)

13.06.2026 (12:00 - 14:00) кінатэатр «Піянер»

Лекцыя «Клімат змяняецца. А мы?» у Лодзі

13.06.2026 (18:00 - 20:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ