Вечар беларускай музыкі на фэсце VOICES у Берліне

24.11.2024 17:00 - 19:00 silent green Kuppelhalle (Gerichtstraße 35) 31 еўра
 


У нядзелю, 24 лістапада, у межах фестываля перфарматыўных мастацтваў VOICES адбудзецца вечар беларускай музыкі «Усе самалёты ляцяць у Мінск».






 Дата: 24 лістапада

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: silent green Kuppelhalle, Gerichtstraße 35, Берлін 



Першая частка — шматпрофільны спектакль пра грамадзянскі супраціў, які сінтэзуе чатыры медыумы: паэзію, музыку, харэаграфію і сцэнаграфію. 

У цэнтры імпрэзы — кантата, напісаная Уладзімірам Ранневым у 2020 годзе ў адказ на пратэсты ў Беларусі і іх падаўленне.

 Кантата Раннева складаецца з адзінаццаці самастойных песень, кожная з якіх напісана на верш беларускага драматурга і паэта Канстанціна Сцешыка. 



У другой частцы — прэм’еры трох беларускіх кампазітараў у эміграцыі, якія адлюстроўваюць сваю радзіму ў часе пасля жорсткага падаўлення грамадзянскіх пратэстаў: 

Марына Лукашэвіч «Unbeachteten» для 4–5 галасоў і электронікі

 Kazimierz Wicz «Widerspruch» на 4 галасы паводле верша Алеся Разанава 

Аксана Амяльчук «Усе самалёты ляцяць у Мінск» на 5 галасоў на верш Вальжыны Морт 




Квіткі коштам 31 еўра поўны, 17,50 еўра льготны бярыце па спасылцы





Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ