Вечар памяці Ларысы Геніюш у Вільні

07.04.2024 11:00 - 13:00 Праваслаўная царква Канстантынопальскага Патрыярхату (Bokšto g. 4) Бясплатнае

У нядзелю 7 красавіка беларускі прыход Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве запрашае на памінальную малітву і паэтычную імпрэзу да гадавіны спачыну Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. 

41 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь.

Але і сёння для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш ёсць найнебяспечнейшым ворагам, як сведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.

Усе, хто шануе жыццёвы чын і творчасць нашай выбітнай паэткі, запашаюцца памаліцца разам, а пасля ўзгадаць яе вершы за гарбатай. Даведайцеся пра акалічнасці пакручастага лёсу Ларысы Антонаўны, ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.

Дата: 7 красавіка

Час: 11.00

Месца: Праваслаўная царква Канстантынопальскага Патрыярхату, Bokšto g. 4, Вільня

Пачастункі можна захапіць з сабой. 

Дарэчы, можна прыходзіць раней на беларускамоўную літургію, якая распачынаецца ў 10-00.


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ва Уроцлаве

22.03.2025 (12:00 - 18:00) Kąpielisko Oporów

Iva Sativa ў Вільні

23.03.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Паказ фільма «Беларусь 23.34» у Лодзі

25.03.2025 (18:00 - 20:00) Kino-Galeria Charlie (ul. Piotrkowska 203/205)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ