Вечар жаночых чытанняў у Варшаве

06.06.2024 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае
 

У чацвер, 6 чэрвеня, суполка «Тэндар на гендар» ладзіць у Варшаве вечар жаночых чытанняў.





Дата: 6 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 



Вечар жаночых чытанняў — гэта прастора, дзе беларускія паэткі, пісьменніцы, драматургіні і аматаркі беларускай літаратуры чытаюць тэксты, напісаныя жанчынамі. 

У межах імпрэзы прагучаць і тыя тэксты, якія літаратаркі напісалі самі, і тыя, што напісалі аўтаркі, якія з розных прычын не змогуць далучыцца да імпрэзы ў Варшаве. 



Калі вы хочаце прачытаць свае тэксты ці тэксты сваіх каляжанак, запаўняйце анкету рэгістрацыі па спасылцы. Калі вы хочаце прыйсці паслухаць, рэгістравацца не трэба — проста прыходзьце. 


Удзел бясплатны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ