ПАДЗЕЯ ДНЯ: Першая вечарына беларускіх танцаў у Гданьску

20.12.2022 19:00 - 22:00 PASZCZA LWA (ul. Kwietna, 39) 20 злотых

У аўторак, 20 снежня, упершыню ў Труймясце — вечарына беларускіх народных танцаў!



Дата: 20 снежня

Час: 18.30 — адчыняецца бар, 19.00 — пачынаюцца танцы (час мясцовы)

Месца: PASZCZA LWA, ul. Kwietna, 39, Гданьск 


Як кажуць, без дуды беларускія ножкі ходзяць не туды, а як дудку пачуюць — самі ножкі танцуюць. У праграме — пераважна беларускія танцы ў суправаджэнні дуды, бубна, акардэона.


Для вас граюць Вольга і Яўген Барышнікавы! А паказваюць танцы Марыя і Сяргей Латышавы, адна з найлепшых танцавальных параў Беларусі!


Магчымыя адхіленні ў танцы іншых народаў: украінскія, літоўскія, латышскія, польскія і г. д.


Нязмушаная атмасфера карчмы, social dancing з нацыянальным каларытам, танцавальны ціндзер, размінка для ног і піўнога жывата адначасова, сельская дыскатэка без магнітафона і мардабоя, сустрэчы з сябрукамі і сябровачкамі за кілішкам гарбаты, новыя знаёмствы рознай ступені рамантычнасці — кожны знойдзе сваё.


Для ўдзелу не трэба мець танцавальнай падрыхтоўкі, усё раскажуць і пакажуць на месцы.

Кошт — 20 злотых наяўнымі.






Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Кошт нязгоды» ў Вільні

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Музей акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

26.06.2026 10:00 - 27.06.2026 18:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ