Вечарына мастацтва будучыні RE- ў Варшаве

26.08.2022 - 27.08.2022 18:00 - 04:00 клуб «Poglos» (Burakowska 12) Бясплатнае

25 жніўня, у клубе «Poglos» адбудзецца імпрэза прагрэсіўнага мастацтва «RE-».



Дата: 25 жніўня

Час: з 18.00 да 04.00 (час мясцовы)

Месца: клуб «Poglos», Burakowska 12, Варшава


Абяцаюць выставу камп’ютарнага мастацтва, створанага нейрасеткай, лекцыю па гісторыі камп’ютарнай візуальнай генерацыі, апсайклінг-маркет і дыджэй-сэты.

Выступы дыджэяў будуць суправаджацца візуальнымі эфектамі і анімацыяй, якія штучны інтэлект будзе ствараць у рэжыме рэальнага часу.

А на сценах клуба можна будзе пабачыць творы сучасных беларускіх і ўкраінскіх мастакоў.

З 20.00 па 21.00 беларускі арт-праект «Revolution» будзе паказваць свае кароткаметражныя стужкі, прысвечаныя беларускім пратэстам.

Падчас імпрэзы кожны зможа стаць мастаком і ствараць візуальныя і тэкставыя творы з дапамогай штучнага інтэлекту.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ