Велікодны варштат па саламяных павуках і павучыная выстава ў Вільні

19.04.2025 15:00 - 17:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6) 20 еўра

 

У суботу, 19 красавіка, у краме «Кропка» адкрываецца выстава саламяных павукоў Ірыны Новік.





У межах выставы ладзяць і майстар-клас па пляценні павукоў.

Саламянымі павукамі беларусы й беларускі ўпрыгожвалі сваё жытло да святаў і важных падзей.

Пасха — добрая нагода і самім паспрабаваць зрабіць саламянага павука.

Нават калі вы раней ніколі не працавалі з саломкай — у вас атрымаецца хаця б самы просты рамбічны павучок. А калі маеце трохі досведу — зробіце павука з элементамі піраміды.

Майстар-клас пачнецца адразу пасля адкрыцця і працягнецца каля 2 гадзін Усе неабходныя матэрыялы дадуць.


Кошт ўдзелу ў майстар-класе — 20 еўра.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ