Віцебск. Батлейка для Янкі

18.01.2014 12:00 - 15:00 Беларускі тэатр «Лялька» (вуліца Пушкіна, 2) Бясплатнае

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства «Поўнач» і праект «Забаўлянкі для Янкі» працягваюць шэраг прыемных сустрэч з маладымі бацькамі, якія маюць намер выгадаваць сваіх дзетак сапраўднымі беларусамі. На гэты раз усіх чакае казачнае падарожжа ў краіну таямнічага тэатральнага мастацтва. Прафесійныя артысты Беларускага тэатра «Лялька» пакажуць, што такое батлейка, і раскажуць, якім чынам яна звязаная са святкаваннем Калядаў і Божага нараджэння.

Імпрэза адбудзецца 18 студзеня (субота), а 12-й гадзіне, у Беларускм тэатры «Лялька» (вуліца Пушкіна, 2). Уваход вольны!

Малыя ўдзельнікі праекту рыхтуюць сюрпрыз – адмысловы невялічкі спектакль. Арганізатары абяцаюць салодкі стол і заклікаюць удзельнікаў прыносіць свае шэдэўры кулінарнага мастацтва. Праект «Забаўлянкі для Янкі» адбываецца ў межах грамадска-культурніцкай кампанія «Будзьма беларусамі!»


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Монаспектакль Аляксея Кулакова «Грамадзянін Месяца» ў Мінску

11.09.2025 (19:00 - 20:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

13.09.2025 (16:00 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ