Віцебск. Калядны сямейны фэст

11.01.2015 11:00 - 17:00 заля “Задзвіння” (вул. Чайкоўскага,3) 20 000 рублёў

У Новым Годзе праект “Забаўлянкі для Янкі” супольна з культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” збірае старых і новых сяброў на вялікі КАЛЯДНЫ СЯМЕЙНЫ ФЭСТ!

11 СТУДЗЕНЯ (нядзеля) 11.00

Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!

Упершыню ў Віцебску адбудзецца вялікі сямейны фэст з насычынай праграмай дла Вас і Вашых дзетак!

Галоўны госць – УНІКАЛЬНЫ музычна- вандроўны аркестрык «V U R A J » з тэатралізаванай навагодна-каляднай праграмай (г.Мінск).

А таксама Вас чакаюць:
рамесніцкі кірмаш з падарункамі і цацкамі
майстар-клас для дзетак па вырабу этнападарункаў
прыгожая фотазона ад Студыі дзіцячай фатаграфіі “КАРАМЕЛЬ”
салодкасьці з гарбаткай
беларускія народныя гульні для дзетак
_______________________________
УВАХОД – 20 000 ( +37533 380 81 25)
_______________________________

Заклікаем дзетак прыходзіць у КАСЦЮМАХ зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі, а бацькоў у НАРОДНЫХ СТРОЯХ!
Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныяі падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша- пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз – Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргоньскі Мядзведзь!)

Ранішнік адбудзецца ў выставачнай зале “Задзвіння” па АДРАСЕ:
вул. Чайкоўскага,3

Сустрэча адбываецца ў рамках Грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”

Створым файнае Каляднае свята сабе і сваім дзеткам!


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

"Петля Пристрастия" ў Празе

18.11.2025 (19:00 - 23:00) Club 007 - Strahov (Chaloupeckého 1903/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ