Віцебск. Казка “Жыў-быў Заяц”

19.01.2014 11:00 - 15:00 Беларускі тэатр "Лялька" (Пушкіна, 2) Бясплатнае

М.Шувалаў, казка на 2-е дзеі

Была ў Лісіцы хатка ледзяная, а ў Зайца лубяная. Вясной ледзяная растала, і рыжая шкодніца выгнала вушастага з пабудаванага ім жытла. Ну а потым з’явіўся смелы Певень і ўзнавіў справядлівасць… Усе ведаюць гэтую немудрагелістую казку для самых маленькіх, але тыя, хто прыйшоў на спектакль, змогуць пабачыць яе зусім па-новаму. Гэтую гісторыю гледачам распавядаюць артысты з непадобнымі характарамі: разважлівы Міхаіл Іванавіч і мітуслівая Муся. Яны то весела жартуюць, то ўсур’ёз перашкаджаюць адно аднаму, то звяртаюцца па дапамогу да юных гледачоў.
Яркія лялькі і арыгінальныя касцюмы выканаўцаў спалучаюцца з мультымедыйным экранам, дзе раптам «ажываюць» персанажы спектакля.


Вам можа быць цікава

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Спеўная лекцыя-варкшоп з Русяй у Варшаве

13.09.2025 (13:00 - 16:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ