Віцебск. Спектакль “Кошкі-Мышкі”

20.02.2014 19:00 - 21:00 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа (Замкавая, 2) Бясплатнае

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі. Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?
Пад час гульні ў «кошкі-мышкі» тры гераіні неаднаразова мяняюцца ролямі. І задаюцца пытаннямі. Ці можна дараваць здраду? І як адрозніць яе ад прадажніцтва? Што пераможа ў выніку: розум ці пачуцці? Ці будзе шчаслівы канец?
«Гісторыя прыдуманая. Супадзенні выпадковыя» – пазначае Аляксандр Мардань пад назвай п’есы. «Ну-ну…» – думаем мы, гледзячы, як хлусяць адна адной сёстры, як плачуць ад шчасця і смяюцца ад болю…
У спектаклі можна заўважыць элементы псіхалагічнай драмы, іранічнай камедыі і нават дэтэктыву… Дарэчы, сам аўтар абазначыў жанр п’есы як скандал без антракта.

Пастаноўка Юрыя ЛІЗЯНГЕВІЧА.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ.
Кампазітар Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.
Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА.


Вам можа быць цікава

Алесь Папковіч і PRAMIEŃ ва Уроцлаве

22.02.2026 (18:00 - 19:30) Tawerna Pod Kilem (Świętego Mikołaja 56/57)

Прэзентацыя рамана Кацярыны Стрынгель «Агент прывіда. Чорная Панна» ў Мінску

26.02.2026 (18:00 - 20:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

"Мова Нанова" з Яўгенам Барышнікавым ва Уроцлаве

26.02.2026 (18:30 - 19:30) Вінны бар "Moulin" (Wyspa Słodowa 9/U3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ