Віцебск. Сустрэча з Глобусам і Касцюкевічам

12.05.2015 18:30 - 21:00 Арт-база vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая, 13) Бясплатнае

12 мая ў 18.30 на Арт-базе vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая,13, у арку направа) пройдзе чарговая імпрэза з серыі “Сустрэчы з Гедройцам”, што ладзяцца Беларускім ПЭН-Цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча. На адведзіны ў Віцебск прыедуць Адам Глобус і Павал Касцюкевіч. Адам Глобус – пісьменнік, мастак, выдавец. У 2013-м яго кніга “Сказы” была адзначаная ІІІ прэміяй, а сёлета Адам Глобус уваходзіць у склад журы “Гедройца”. Павал Касцюкевіч – празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў “Душпастырскія спатканні для дачнікаў” і “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”. Вядзе вечарыну паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Уваход вольны!Інфармацыя: (029) 894-05-17.


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

02.04.2026 (20:00 - 22:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Стэндап на мовах у Гданьску

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

«Irdorath» у Кракаве

01.05.2026 (19:30 - 21:30) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ