Віцебск. Вандроўка з Мікалаем Піваварам «Смаленская архітэктура»

04.05.2014 07:00 - 19:00 ------------ 260,000

Віцебск—Талашкіна—Смаленск—Віцебск

У кошт уваходзіць: праезд турстычным аўтобусам, экскурсійнае абслугоўванне на маршруце, наведванне музея-сядзібы ў Талашкіна з мясцовым экскурсаводам. Інфармацыя: www.vk.com/pivavar06.

Смаленск здаўна меў добрыя сувязі з Беларуссю. Полацк і Смаленск з’яўляліся племяннымі цэнтрамі крывічоў. Смаленск – гэта горад, які быў усходнім “шчытом” для ВКЛ і ёсць заходні “шчыт” для Расіі . У 1919 г. Смаленск стаў першай сталіцай БССР.

Смаленск унікальны сваёй архітэктурнай спадчынай. Яе мы і паедзем глядзець.

— Самы буйны сёння ва Ўсходняй Еўропе мураваны замак.
— Старажытныя “дамангольскія” цэрквы: Пятра і Паўла, Арханёла Міхаіла і Яна Багаслова.
— Барочны карабель Успенскага сабора.

А яшчэ немалая колькасць цікавых помнікаў: кампазітару М.І. Глінка, пісьменніку А.Т. Тардоўскаму і літаратурнаму герою Васілю Цёркіну, абаронцам Смаленска ў 1812 г., першаадкрывальніку М. М. Пржэвальскаму, адміралу П. С. Нахімаву, авіяканструктару С. М. Лавачкіну.

У сядзібе Талашкіна ў ХІХ ст. быў сваеасаблівы мастацкі цэнтр, дзе працавалі Врубель, Рэрых, Стравінскі. Вас чакае экскурсія па комплексе з мясцовым экскурсаводам.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ