Віцебск. Vuraj прэзентуе новы альбом

15.06.2014 18:00 - 21:00 Цэнтр сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) Бясплатнае

Сёлета фольк-праект “Вурай” выдаў новы альбом за назвай “Раёк”. Кружэлка выйшла на украінскім лэйбле “Наш Фармат”. А першая прэзентацыя ў Беларусі адбудзецца менавіта ў Віцебску, які яшчэ, відаць, не страціў статусу культурнай сталіцы нашай краіны. 15 чэрвеня ў 18.00 у Цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) “Вурай” зладзіць поўнафарматны канцэрт непараўнальны ні з чым паводле драйву й энергетыкі. Гурт літаральна днямі павяртаўся з Кіева, дзе сыграў шэраг канцэртаў і прычараваў украінскіх слухачоў, а пасля Віцебска музыкаў чакае Гомель, Менск, фестываль “Вольнае паветра” ў Шаблях і выступы ў Празе.

Гурт “Вурай” добра знаёмы і заўжды чаканы ў Віцебску, куды музыкі завітвалі ўжо тройчы з канцэртнымі выступамі, а літаральна сёлета разам з праектам “Забаўлянкі для Янкі” зладзілі адмысловы “Калядны ранішнік” для дзяцей.

Новы альбом “Вурая” – ужо трэці з шэрагу – гэта гарачы сплаў стылістычных накірункаў: ад фольк-року да псіхадэліку і сапраўднага неа-фольку. Тут вы пачуеце толькі жывыя акустычныя інструменты: скрыпка, флейта, кантрабас, гітара, барабаны, гармонік ды разнастайныя дудкі, сапілкі. Вурай не займаецца пераспяваннем народных песень, гурт стварае абсалютна новыя самастойныя творы, абапіраючыся на нашую спадчыну. Дарэчы, музыкі ладзяць уласныя этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх знаходзяць матэрыял ды натхненне для стварэння новых кампазіцый.

15 чэрвеня зала Цэнтра мастацтваў на дзве гадзіны зробіцца месцам, дзе фольк, драйв, весялосць і якаснае гучанне. Сачыце за падзеямі ў суполках тут і тут

Гэткая імпрэза – відавочна годнае распачынанне поўнавартаснага лета, калі сесіі застаюцца па-за плячыма, а душа прагне вандравання. Выправімся ў вандроўку па кантрастнай мадэрнова-старадаўняй Беларусі разам. Усіх чакаем! Усім радыя бязмежна!

Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Выстава Міраўлада Палачыча "Майя" ў Мінску

10.10.2025 19:00 - 09.11.2025 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

ŠUMA ў Рызе

07.11.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ