Відэаінсталяцыя INNER RAVE ў Гданьску

23.12.2022 19:00 - 21:00 (ul Malczewskiego 21) Бясплатнае

У пятніцу, 23 снежня, у Гданьску пакажуць відэаінсталяцыю INNER RAVE, якую ўжо прэзентавалі беларусам Варшавы, Кракава, Лодзі і Вільні.



Дата: 23 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: ul Malczewskiego 21, Сопат 

Гэта дакументальная відэапартытура, якая пачынаецца ў бестурботным 2019 годзе і доўжыцца да гэтага часу.

З 2019 па 2022 гады адбылося шмат знакавых для беларусаў паздей: пандэмія каронавіруса, выбары ў Беларусі і іх наступствы, вайна ва Украіне. Навіны з нашага тэлефона сталі трыгернай кропкай. Мы іх чыталі, мы іх баяліся, яны шакавалі і выклікалі шквал пачуццяў.

INNER RAVE — гісторыя гісторыі пра будні, вечарынкі і эміграцыі. Растанне з сябрамі, пераход на беларускую мову, глабальны пошук ідэнтычнасці і сталення.

Усё, што да болю знаёма кожнаму, зафіксавана праз экраны нашых тэлефонаў.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас па пляценні паясоў у Мінску

24.07.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Андрэй Хадановіч ва Уроцлаве

28.07.2026 (19:00 - 21:00) Klub Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ