Вікіфікацыя ў Дзень ведаў

01.09.2015 18:00 - 22:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова 4) Бясплатнае

1 верасня запрашаем вас на вікі-сустрэчу і мастар-клас, а 18.00, у Музей гісторыі беларускага кіно.

Адкрытая лекцыя і інтэнсіўны майстар-клас па працы з Вікіпедыяй ладзіцца 1 верасня.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць моладзевая арганізацыя Фаланстэр сумесна з Музеем гісторыі беларускага кіно, супольнасцю Кінаклуб.орг, а таксама актыўнымі рэдактарамі Вікіпедыі.

Праграма сустрэчы ўключае адказы на наступныя пытанні:

  • Дзе ў Дзень ведаў можна знайсці новыя веды?
  • Чаму сучасныя веды патрабуюць новай арганізацыі?
  • Як Вікіпедыя можа быць карысна музеям, бібліятэкам, школам, універсітэтам, галерэям, наогул творчым людзям?
  • Як, удзельнічаючы ў Вікіпедыі, можна палепшыць узровень валодання беларускай мовай?
  • Якія ёсць яшчэ спосабы ўдзелу ў Вікіпедыі, акрамя пісання тэкстаў?
  • Па якіх прынцыпах працуе вікісупольнасць?
  • Навошта ведаць вікі-разметку?
  • Як дадаць свой першы артыкул у Вікіпедыю?
  • Што такое Вікідапаможнік?

“Цягам гэтага года мы пачалі рабіць шэраг публічных падзей, якія закліканы растапіць лёд паміж тымі, хто, з аднаго боку, адчувае неабходнасць у развіцці беларускіх ведаў і культуры, а з другога боку — супольнасцю, якая называе сябе вікіпедыстамі і гатова перадаваць навыкі сучаснага кіравання ведамі грамадству,” – кажуць арганізатары падзеі.

Таксама актывісты Фаланстэра заявілі пра стварэнне адмысловага дапаможніка, які закліканы быць настольнай кніга пачынаючага вікі-рэдактара.

Дэталі мерапрыемства
Пачатак: 18:00, 1 верасня
Працягласць: 2 гадзіны
Месца: Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова 4

П.С. Афіша ад Ігара Яноўскага

falanster.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ