Village-fest – свята традыцыйнага мастацтва

29.09.2018 12:00 - 22:00 Аграсядзіба "Стулы" (в. Стойлы, Пружанскі раён) Бясплатнае
Праект «TRADYCYJA» распачынае серыю незвычайных імпрэз-канцэртаў з удзелам лепшых фолькавых і аўтэнтычных калектываў з Беларусі і замежжа.

Фестываль “Village-фэст”​- гэта не толькі выступы цікавых гуртоў, але і майстар-класы, супольныя спевы ды танцы, традыцыйныя стравы і атмасфера беларускай вёскі.
Усё гэта адбудзецца 29 верасня​ў жывапісным месцы – вёсцы Стойлы, што знаходзіцца на мяжы Белавежскай пушчы.
У праграме:
– Канцэрт польскага фольк-калектыва «Z lasu» (Варшава), палескіх гуртоў “Церабяначка” і „Чабатухі” (Пінскі раён)
– Майстар–клас па прыродным голасе ад Сержука Доўгушава (гурт Vuraj)
– Спеўны сход: спяваем палескія песні разам з носьбітамі
– Палескае застолле
– Выстава-продаж твораў майстроў-рамеснікаў
– Спектакль “Прытулак памяці”, прысвечаны “знікаючым” вёскам і Народнаму майстру Міколу Тарасюку
– Экскурсія „Стойлы – ядлаўцовы гай”
– Майстар-клас Народнага майстра Беларусі, разьбяра Уладзіміра Чыквіна „Ядлаўцовыя таямніцы”
– Дзіцячыя забавы
Квіткі тут. Усяго 60 месцаў!
Арганізатар фестывалю ​«Village-фэст» — праект Tradycyja (facebook.com, vk.com).


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ