Вілейка. Выстава Барыса Цітовіча

05.05.2015 15:00 - 19:00 Вілейскі краязнаўчы музей (пл.Свабоды 1) Бясплатнае

У зале выстаў імя Сілівановіча краязнаўчага музея 5 мая адбудзецца адкрыццё выставы Барыса Цітовіча “70 гадоў міру”. Пачатак – а 15 гадзіне.

Яна прысвечаная самым гераічным і трагічным старонкам гісторыі Вялікай Айчынай вайны.

– Значнае месца ў творчай спадчыне Барыса Цітовіча займае ваенная тэматыка – гэта цыкл работ “Прысвячэнне бацьку”,  – расказвае навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. – Бацька мастака, Барыс Андрэевіч Цітовіч, быў кадравым ваенным, пайшоў на фронт лейтэнантам, вярнуўся ў званні маёра, працягваў службу ў арміі, даслужыўся да звання палкоўніка, але вельмі рана памер. У майстэрні мастака захоўваюцца партрэт бацькі і яго баявыя ўзнагароды.

Псіхалагізм вобразаў, філасоўскі роздум аб лёсе чалавека – адметная рыса графічнай серыі “Салдацкім удовам прысвячаецца”.

Даведка “РГ”. Барыс Цітовіч – мастак, удзельнік шматлікіх выстаў. Працуе у станкавай, кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі і сцэнаграфіі.

Намаганнямі Барыса і Валянціны Цітовічаў створаны мемарыяльны комплекс “Памяці падзей Першай Сусветнай вайны” ў вёсцы Заброддзе

 

Рэгіянальная газета


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «Сімвал статусу і нацыянальнага гонару» ў Гродне

17.04.2026 10:00 - 30.04.2026 17:00 Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ