Віцебскі вечар з WTBSK у Берліне

30.08.2024 20:00 - 22:00 ACUD Theater (Veteranenstraße 21) Бясплатнае




У пятніцу, 30 жніўня, у Берліне адбудзецца «Віцебскі вечар».






Дата: 30 жніўня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: ACUD Theater, Veteranenstraße 21, Берлін




У праграме:


Жаночыя галасы з Беларусі. Гутарка з Аленай Казловай з выдавецтва «Pflaumbaum». 

Спадарыня Алена прэзентуе праграму беларускага выдавецтва ў выгнанні «Пфляўмбаўм», прысвечаную выданню твораў аўтарак. 

Зараз выдавецтва рыхтуе першае выданне кнігі Бэлы Шагал «Палаючыя агні» на беларускай мове ў перакладзе Ігара Крэбса. 

Чуллівая і паэтычная манера апавядання літаратуразнаўцы Бэлы Шагал паказвае ў пяшчотных, стрыманых замалёўках містычны і таямнічы свет яе дзяцінства ў Віцебску, Беларусі, які адрозніваецца меланхалічнай магіяй. Яна малюе карціну вясковага свету, поўнага святла і цені.


WIZEBSK Бэлы Шагал: чытанне «Палаючых агнёў» на ідыш і па-беларуску.


Праект WTBSK Светы Бень: вершы і музыка. 

Праект WTBSK быў створаны ў Віцебску (Беларусь) у дзень святкавання горада. 

Першапачаткова Света Бень і Сяргей Навіцкі планавалі сыграць разам толькі адну песню. Але ўжо праз некалькі месяцаў яны апынуліся ў выгнанні ў Берліне і працягнулі свой эксперымент.

 Света Бень збірала тэксты для альбома і шукала прыдатны музычны падыход, які ўрэшце падказаў Сяргей Навіцкі. 

У чэрвені гэтага года дуэт прэзентаваў свой першы сінгл «Жыць няма дзе» з WTBSK у Варшаве. 

На вечары яны зайграюць шэсць п’ес.


Кароткія чытанні аўтараў з Беларусі. 




Уваход вольны, данаты артыстам вітаюцца. Замаўляйце квіткі па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ