Воркшоп “Як працуе шыфраванне ў Iнтэрнэце”

29.04.2017 13:00 - 13:00 Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка (вул. Пушкіна, 6) Бясплатнае

Падчас мерапрыемства мы разгледзім, дзе і як мы выкарыстоўваем шыфраванне ў Інтэрнеце. Часам гэта выпадкі, пра якія вы нават не здагадваецеся. Але нас набольш цікавіць, як адбываецца шыфраванне і расшыфраванне, якія метады існуюць і найбольш выкарыстоўваюцца намі зараз падчас перасылкі пошты, загрузкі сайтаў. Наогул, што абараняе і чаго не абараняе шыфраванне. Вы напэўна чулі пра віртуальныя прыватныя сеткі, тор, або даркнэт. Як яны звязаны з шыфраваннем?

На воркшопе вы даведаецеся пра асновы крыптаграфіі, асіметрычнае і сіметрычнае шыфраванне. Пабачыце гэта на прыкладах:
1. Пошта. Штодзённыя камунікацыі.
2. Загрузка сайта і вашы паролі.
3. Віртуальныя прыватныя сеткі.
4. Ці шыфруе ТОР?
5. Крыптавалюта… таксама шыфраванне?
6. Даркнэты. Там бяспечна?

Лектар: Міхаіл Волчак – Пірат. Актывіст Фаланстэра. Сацыятэхнік. Прыхільнік культуры шыфрапанкаў.

29 красавiка ў 13.00 у Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы (Віцебск, вул. Пушкіна, 6).


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ