Восеньская вандроўка з Мінска ў Альбуць

08.09.2024 10:00 - 18:00 Мінск - Альбуць 40 рублёў


У наступную нядзелю, 8 верасня, музей Якуба Коласа запрашае ў восеньскую вандроўку з Мінска ў Альбуць.







Дата: 8 верасня

Час: 10.00 — ад’езд на Стаўбцоўшчыну

Месца збору: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск 




Прыемнай кампаніяй наведаеце родныя мясціны Якуба Коласа — Акінчыцы, Альбуць, Смольню, заедзеце нават у самую таямнічую сяздібу — Ласток. 

Вас чакае экскурсійнае абслуговаўнне падчас пераездаў, экскурсіі па сядзібных аб’ектах, анімаваная паэтычная праграма на сядзібе Ласток. 




Кошт — 40 рублёў. Запісвайцеся па спасылцы.

Месцаў у аўтобусе абмежавана, таму <b>музей просіць унесці папярэднюю аплату ў памеры 15 рублёў. </b>

<b>Вось як гэта зрабіць раз сістэму «АРІП»:</b>

Сістэма разліку «АРІП» - Турызм і адпачынак - Экскурсіі, славутасці - Музей Якуба Коласа – Інтэрактыўны занятак - Увесці Прозвішча, імя, імя па бацьку і кошт 15 рублёў.

Пасля аплаты захоўвайце, калі ласка, квіток (чэк), каб прад'явіць яго на ўваходзе ў аўтобус.

Вярнуць папярэднюю аплату за нявыкарыстаную паслугу можна толькі за адзін дзень да вандроўкі.









Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ