Восеньскі фэст “Багач”

21.09.2013 12:00 - 16:00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Вязынка) Бясплатнае

Восеньскі фэст "Багач"

21 верасня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята Багач. Пачатак – а 12:00.

У беларускім календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубке з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. 

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты, такія як Варган, Горынь, Dainava, Guda, Кудмень, Рада, капэля На Таку, дуэт Васіля Грыня разам з Юліяй Літвінавай, а таксама дуэт Рамана Яраша і Юліі Літвінавай і іншыя. Адмысловым госьцем будзе аўтэнтычны гурт з Гарадзеншчыны.

Для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш. Можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні, сапраўдны хлеб і натуральны мёд, патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў.

Нам хацелася б, каб гэтае свята стала для яго ўдзельнікаў і гасцей не толькі месцам выдатнага адпачынку на вольным паветры, але і пляцоўкай для жывога творчага ўзаемадзеяння, у працэсе якога толькі і можа захоўвацца і перадавацца традыцыя.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 10.50, прыбывае ў Вязынку ў 11.42. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.07, 16.45, 17.57.

Удзел у сьвяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток (10 000 руб., студэнтам — 7000, школьнікам — 5000 руб.)

З пытаннямі звяртайцеся на нумар  +37529 8425789 (Наста)

Сустрэчы ў сац. сетках:

https://vk.com/bahacz2013

https://www.facebook.com/events/156612041213196/


Вам можа быць цікава

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ