Восень і рамансы. Запрашаем на Спеўны сход!

27.11.2018 19:00 - 19:00 Кафе-клуб «Грай» (ул.Интернациональная,33) Free donation

27 лістапада Спеўны Сход ладзіць сустрэчу прысвечаную песням 2-ой паловы ХХ стагоддзя. На імпрэзе будуць праспяваны папулярныя песні і рамансы – ад працяжнага “Нёману” да вядомага шлягеру – “Бывайце здаровы, жывіце багата…”. Спецыяльны госць – беларускі паэт і выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі.

Вядоўца: Яўген Курыльчык

Пачатак а 19.00. “Грай-кафэ” (Інтэрнацыянальная,33)

Уваход вольны!

Free donation

_____________________________

«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні.

Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.

Праект чатыры гады існуе на дабрачыннай аснове. Каб і надалей мы маглі арганізоўваць сходы, вы можаце падтрымаць нас на talaka.org.

Дадатковая інфармацыя: 8 029 341 51 43


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ