Восеньскі фэст “Багач”

20.09.2014 12:00 - 19:00 музей Янкі Купалы (Вязынка) Бясплатнае
Ужо ў другі раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач, якое сёлета адбудзецца ў Вязынцы 20 верасня. Пачатак – а 12 гадзіне.
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубке з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.
Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача. Таму гэтым годам мы зноў просім усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.
На свяце можна будзе пачуць дажынкавыя песні ад гуртоў “Сухадроўка”, “Рутвіца”, “Мярэжа”, “Горынь”, “Варган” і “Guda”, пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, набыць на кірмашы што-небудзь цікавае/смачнае/прыгожае, паслухаць інструментальную музыку (запрошаныя музыкі – Яўген Барышнікаў, Дар’я Зуева, Вінцэнт Янчы, Віктар Шыпкоў, Вераніка Анцілеўская) і патанцаваць разам з танцавальным клубам “Сіта”, а таксама пакаштаваць стравы народнай кухні. Акрамя гэтага, плануем арганізаваць да свята шэраг іншых цікавостак.
Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 10.46, прыбывае ў Вязынку ў 11.37. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.54, 18.44.
Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток. Кошт уваходнага квітка 10000 Br, студэнтам 7000 Br, школьнікам 5000 Br.
З пытаннямі звяртайцеся на нумар  +375 29 2588013 (Дар’я)

 


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ